Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

У Паўночнай Радзе створана дэлегацыя дэмакратычных сілаў Беларусі

18.09.2026 11:12
Прадстаўнікі беларускага дэмакратычнага руху атрымаюць афіцыйны голас у Паўночнай Радзе — міжпарламенцкай арганізацыі краінаў Паўночнай Еўропы, у якую ўваходзяць Данія, Ісландыя, Фінляндыя, Нарвегія, Швецыя.
Дзяніс Кучынскі правёў сустрэчу з прэзідэнтам Паўночнай Рады Віле Вяруненам@tsikhanouskaya

Гэта вынік сістэмнай працы па інстытуцыяналізацыі адносінаў, якую Офіс Святланы Ціханоўскай вядзе з паўночнымі партнёрамі, заявіла Святлана Ціханоўская. Раней дыпламатычны дарадца Дзяніс Кучынскі правёў сустрэчу з прэзідэнтам Паўночнай Рады Віле Вяруненам, дзе адной з галоўных тэмаў абмеркавання было стварэнне механізму рэгулярнага ўдзелу беларусаў у працы арганізацыі. А 10 верасня гэтую дамоўленасць пацвердзілі падчас сустрэчы з дырэктарам Офіса Паўночнай Рады міністраў у Літве Оле Андэрсан Ліндэманам.

Стварэнне дэлегацыі азначае фармалізацыю адносінаў паміж дэмакратычнай Беларуссю і Паўночнай Радай. Новы фармат працы шмат у чым нагадвае мадэль супрацоўніцтва з Парламенцкай асамблеяй Рады Еўропы (ПАРЕ), дзе ў дэмакратычных сілаў таксама ёсць дэлегацыя.

Цяпер беларуская дэлегацыя атрымае магчымасць:

— Удзельнічаць у сесіях Паўночнай Рады і атрымліваць досвед рэальнай міжнароднай парламенцкай дзейнасці;
 Наўпрост даносіць беларускую павестку да парламентарыяў краінаў Паўночнага рэгіёну;
 Уплываць на выпрацоўку рашэнняў у галіне бяспекі, правоў чалавека, адукацыі, сацыяльнай палітыкі, падтрымкі грамадзянскай супольнасці і г.д.;
 Напрацоўваць кантакты і досвед для будучай Беларусі.

Беларуская дэлегацыя будзе фармавацца не паводле персанальнага прынцыпу, а будзе замацоўвацца за ключавымі дэмакратычнымі структурамі. У яе склад увойдуць прадстаўнікі Офіса Святланы Ціханоўскай, Абʼяднанага Пераходнага Кабінета, Каардынацыйнай Рады, палітычных партыяў і экспертнай супольнасці, якія будуць самастойна вызначаць сваіх дэлегатаў перад кожнай сесіяй.

Крыніца: Светлана Тихановская/юл