Злучаныя Штаты Амерыкі 17 верасня 2026 года выключылі ААТ «Лакафарба» і канцэрн «Беллеспаперпрам» са спісу асоб і арганізацый, якія знаходзяцца пад санкцыямі Упраўлення па кантролі за замежнымі актывамі Міністэрства фінансаў ЗША.
Такім чынам амерыканскі бок выканаў абяцанне, дадзенае пасля візіту спецыяльнага прадстаўніка прэзідэнта ЗША Джона Коўла ў Мінск 16 верасня, нагадвае «Наша Ніва».
Пасля гэтага візіту на свабоду выйшлі 25 палітычных зняволеных. Узамен ЗША паабяцалі зняць санкцыі з дзвюх беларускіх кампаній — акурат «Лакафарбы» і «Беллеспаперпрама».
аз