Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Дзевяць гадоў калоніі: палітвязня асудзілі па справе Беларускага фонда спартыўнай салідарнасці

18.09.2026 15:30
Крымінальную справу супраць прадстаўнікоў фонда беларускія ўлады расследуюць з 2021 года.
Сяргей Высоцкіspring96.org

Палітычны зняволены Сяргей Высоцкі стаў чарговым фігурантам справы Беларускага фонда спартыўнай салідарнасці, якая расследуецца беларускімі ўладамі з 2021 года, паведамляе «Вясна».

Мужчыну затрымалі прыкладна 11 снежня 2025 года. У верасні 2026 года яму прызначылі дзевяць гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму. Сяргея Высоцкага абвінавацілі паводле ч. 1 арт. 361-1 (стварэнне экстрэмісцкага фармавання або ўдзел у ім) і арт. 369-1 Крымінальнага кодэкса (дыскрэдытацыя Рэспублікі Беларусь). Якія менавіта дзеянні следства і суд паставілі яму ў віну, не вядома.

Мужчына нарадзіўся ў 1971 годзе ў Мінску. З'яўляецца палітыкам і публіцыстам, кіраўніком і заснавальнікам БПС, а таксама адным з лідараў Беларускай народнай апазіцыі. Праваабаронцы аднеслі яго да групы актывістаў.

Беларускі фонд спартыўнай салідарнасці быў створаны ў жніўні 2020 года прадстаўнікамі беларускага спартыўнага асяроддзя на фоне рэпрэсій супраць спартсменаў з мэтай іх абароны ад дыскрымінацыі, а таксама фінансавай, арганізацыйнай і прававой падтрымкi спартсменаў і спартыўных спецыялістаў, якія пацярпелі праз сваю грамадзянскую пазіцыю. Фонд таксама прадстаўляў інтарэсы беларускіх спартсменаў у міжнародных спартыўных арганізацыях.

Крымінальную справу супраць прадстаўнікоў Фонду беларускія ўлады расследуюць з 2021 года. Адным з найбольш вядомых эпізодаў стала справа заснавальніцы Фонда, алімпійскай прызёркі Аляксандры Герасімені і выканаўчага дырэктара фонда Аляксандра Апейкіна.

У снежні 2022 года іх завочна прысудзілі да 12 гадоў пазбаўлення волі кожнага. Пра гэта паведамлялі беларускія незалежныя СМІ і праваабаронцы.

аз

Старонку блогеркі Вольгі Такарчук і яшчэ некалькі беларускіх рэсурсаў унеслі ў спіс «экстрэмісцкіх матэрыялаў»

17.09.2026 13:40
У Беларусі незалежныя медыяпрадукты надалей прызнаюць «экстрэмісцкімі матэрыяламі і фармаваннямі».