Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

За тыдзень беларускім бязвізам скарысталіся больш за 5 тысяч жыхароў краін ЕС

21.09.2026 14:12
З 2022 года па «бязвізе» Беларусь наведала амаль 1,5 мільёна жыхароў Еўропы.
Ілюстрацыйнае фотаObraz Marko Bukorovic z Pixabay/СС0

З 14 па 21 верасня ў Беларусь у бязвізавым парадку ўехала 5.214 (тыднем раней – 4.946) жыхароў еўрапейскіх дзяржаў, сведчыць праведзены «Позіркам» аналіз даных Дзяржаўнага пагранічнага камітэтк.

За мінулы тыдзень у Беларусь прыбылі 2.217 грамадзян Літвы (тыднем раней – 1.899), 1.195 грамадзян Латвіі (1.331), 900 грамадзян Польшчы (797), 902 грамадзяніны іншых еўрапейскіх дзяржаў са спісу пашыранага бязвізу (919).

З сярэдзіны вясны 2022 года Беларусь наведала 1.432.453 жыхары Еўропы. З Латвіі прыбылі 456.862 іншаземцы, з Літвы – 726.329, з Польшчы – 161.782. У рамках пашыранага бязвізу для 35 еўрапейскіх дзяржаў з сярэдзіны лета 2024 года ў Беларусь уехала 92.694 чалавекі.

Для жыхароў Літвы і Латвіі бязвізавы рэжым дзейнічае з 15 красавіка 2022 года, Польшчы – з 1 ліпеня таго ж года, яшчэ 35 краін Еўропы – з 19 ліпеня 2024-га.

9 снежня 2025 года Аляксандр Лукашэнка працягнуў бязвізавы ўезд для грамадзян 38 еўрапейскіх краін да 31 снежня 2026 года ўключна.

Пашыраны бязвіз тычыцца жыхароў Аўстрыі, Андоры, Бельгіі, Балгарыі, Босніі і Герцагавіны, Ватыкана, Вялікабрытаніі, Венгрыі, Германіі, Грэцыі, Даніі, Ірландыі, Ісландыі, Іспаніі, Італіі, Кіпра, Ліхтэнштэйна, Люксембурга, Мальты, Манака, Нідэрландаў, Нідэрландаў Сан-Марына, Паўночнай Македоніі, Славакіі, Славеніі, Фінляндыі, Францыі, Харватыі, Чэхіі, Швейцарыі, Швецыі і Эстоніі.

Большасць гэтых краін улады лічаць «недружалюбнымі» за тое, што яны ўвялі санкцыі або далучыліся да іх.

Крыніца: «Позірк»/юл