Арышт адстаўнога падпалкоўніка Дзмітрыя Зары прывёў да таго, што КДБ як катком прайшоўся па афіцэрскім складзе авіябазы ў Мачулішчах, паведамляе «Наша Ніва».
Вядома пра арышт не менш за дзясятак чалавек, якіх падазраюць у камунікацыі з Зарой — што інтэрпрэтуецца як супрацоўніцтва з Абʼяднаным пераходным кабінетам і яго былым «міністрам абароны», камандзірам дэсантнікаў Валерам Сахашчыкам.
Затрыманыя — былыя саслужыўцы Зары, знаёмыя з ім асабіста. У асноўным гэта пілоты з доўгай выслугай, сярод іх палкоўнікі. Гэтымі людзьмі цяпер запоўнена СІЗА КДБ.
«Наша Ніва» пакуль не мае дакладнай інфармацыі, якое абвінавачванне выстаўленае афіцэрам, але па логіцы цяперашніх працэсаў, гэта можа быць як і «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці», так і «здрада дзяржаве».
Крыніца: «Наша Ніва»/юл