Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Украіна ў ААН заклікала ўзмацніць санкцыі супраць рэжыма Лукашэнкі

22.09.2026 11:22
Беларусь працягвае прадастаўляць Расіі сваю тэрыторыю, вайсковую інфраструктуру і рэсурсы, а беларускія прадпрыемствы пастаўляюць кампаненты і матэрыялы для расійскай ваеннай машыны. 
Міністр замежных спраў Украіны Андрэй Сібіга facebook.com/andrij.sybiha

Міністр замежных спраў Украіны Андрэй Сібіга заклікаў узмацніць ціск на рэжым Аляксандра Лукашэнкі за падтрымку расійскай агрэсіі супраць Украіны. Пра гэта дыпламат заявіў на палях Генасамблеі ААН падчас сустрэчы, прысвечанай ролі Беларусі ў вайне і пагрозах міжнароднай бяспецы, паведаміла «Радыё Свабода».

Сібіга заявіў, што Беларусь працягвае прадастаўляць Расіі сваю тэрыторыю, вайсковую інфраструктуру і рэсурсы, а беларускія прадпрыемствы пастаўляюць кампаненты і матэрыялы для расійскай ваеннай машыны. Паводле яго, Мінск таксама паглыбляе вайсковую інтэграцыю з Масквой.

Украінскі міністр заклікаў не рабіць выключэнняў у санкцыйным ціску на беларускі рэжым, звярнуўшы ўвагу на гібрыдныя пагрозы з боку Беларусі, у тым ліку выкарыстанне міграцыі для дэстабілізацыі межаў ЕС і вайсковыя вучэнні каля Сувальскага калідора.

Палітык заявіў, што Лукашэнка і высокапастаўленыя прадстаўнікі яго рэжыму павінны паўстаць перад Спецыяльным трыбуналам за злачынства агрэсіі супраць Украіны.

эж