Аляксандр Лукашэнка заявіў, што ў краіне няма свабодных аб’ёмаў калійных угнаенняў, якія можна было б адправіць у ЗША. Гэты каментарый прагучаў пасля таго, як Дональд Трамп аб’явіў, што працуе над «маштабным пагадненнем» па закупцы калійных угнаенняў у Беларусі са значнай скідкай на фоне гандлёвай вайны з Канадай.
Нагадаем, прэзідэнт ЗША падкрэсліў, што цэны на беларускі хлорысты калій будуць значна ніжэйшыя за тыя, за якія аналагічныя ўгнаенні купляюцца ў Канады. Аднак Лукашэнка даў зразумець, што Трамп не атрымае нічога.
— Нават калі б мы захацелі пастаўляць калійныя ўгнаенні на заходнія рынкі сёння, у нас проста няма неабходных аб’ёмаў. На ўсё ўжо заключаны кантракты, — заявіў беларускі кіраўнік.
нг