Спецпрадстаўніку прэзідэнта ЗША Дональда Трампа па Беларусі Джону Коўлу падчас інтэрв'ю расійскаму тэлеканалу «Дождь» задалі пытанне, ці падымаў ён падчас шматлікіх сустрэч з Лукашэнкам пытанне, што яму варта памяняць унутраную палітыку і зрабіць яе больш мяккай.
Вядучая «Дождя» Кацярына Катрыкадзэ падчас інтэрвʼю запыталася ў Джона Коўла, ці вядзецца ўвогуле падчас сустрэч з Лукашэнкам размова адносна дэмакратызацыі краіны. Маўляў, Коўл гаворыць пра свае добрыя адносіны з беларускім дыктатарам, а ці можа ён задаваць яму пытанні адносна змены ўнутранай палітыкі?
Джон Коўл адказаў:
— На гэты момант не. Пакуль я такое пытанне з ім не падымаў. Магчыма, у будучыні калі-небудзь падыму. Пакуль што не, я гэту тэму не закранаў. Я гаварыў пра палітычных зняволеных, пра нармалізацыю адносін паміж нашымі краінамі. А тое, што Вы зараз сказалі, пытанні ўнутранай палітыкі — не, я нічога падобнага пакуль не падымаў з ім.
Наша Ніва/ав