Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Настаўніцу з-пад Петрыкава асудзілі паводле артыкула аб «садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці»

24.09.2026 15:30
У сферы адукацыі Вольга Вoстрыкава працавала больш за 11 гадоў.
Вольга Вострыкава Фота з яе старонкі Укантакце/spring96.org

36-гадовую Вольгу Вoстрыкаву, якая больш за дзесяць гадоў працавала ў сістэме адукацыі, асудзілі ў Гомельскім абласным судзе паводле ч. 1 і ч. 2 арт. 361-4 Крымінальнага кодэкса (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці). Жанчыну затрымалі ў 2026 годзе. Ёй маглі прызначыць пакаранне, не звязанае з пазбаўленнем волі, піша «Гомельская Вясна».

Падрабязнасці абвінавачання і доказы, на якіх грунтаваўся прысуд, невядомыя. Таксама пакуль няма афіцыйна пацверджанай інфармацыі пра дакладны від і тэрмін пакарання. 11 верасня жанчыну ўнеслі ў дзяржаўны пералік асоб, «звязаных з экстрэмісцкай дзейнасцю».

Гомельскія праваабаронцы звязваюць справу Вольгі з хваляй пераследу людзей, якіх беларускія ўлады абвінавачваюць у садзейнічанні «экстрэмісцкай дзейнасці» праз кантакты з інфармацыйнымі рэсурсамі, прызнанымі ўладамі «экстрэмісцкімі».

Вольга Вoстрыкава родам з Петрыкава. Яна скончыла Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Францішка Скарыны па спецыяльнасцях «гісторык» і «практычны псіхолаг». У сферы адукацыі жанчына працавала больш за 11 гадоў.

аз