Сёння ў калегіі адвакатаў Фларэнцыі адбылася рабочая сустрэча, прысвечаная прававым праблемам беларусаў у Італіі. З беларускага боку ўдзельнічалі кіраўніца Цэнтра беларускай супольнасці і прадстаўніца Народнай амбасады Беларусі ў Італіі Юлія Юхно, дарадца Святланы Ціханоўскай па прававых пытаннях Леанід Марозаў і праваабаронца «Вясны», былы палітзняволены Уладзімір Лабковіч, паведамляе прэс-служба дэмакратычнай лідаркі Беларусі.
Галоўная тэма — сітуацыя беларусаў з пратэрмінаванымі пашпартамі, якія не маюць магчымасці бяспечна вярнуцца ў Беларусь для атрымання новых дакументаў.
Акрамя гэтага, абмеркавалі:
— актуальную прававую сітуацыю ў Беларусі,
— палітычна матываваны пераслед і транснацыянальныя рэпрэсіі,
— рызыкі, звязаныя з вяртаннем у Беларусь для людзей, якія знаходзяцца за мяжой,
— пытанні міжнароднай абароны, легалізацыі і дакументавання беларусаў у Італіі.
Удзельнікі дамовіліся вывесці супрацоўніцтва паміж беларускай і італьянскай юрыдычнымі супольнасцямі на новы ўзровень, умацоўваючы прававую абарону беларусаў у Італіі.
аз