Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Студэнтаў ЕГУ ў Беларусі пачалі абмяжоўваць падпіскамі аб нявыездзе

25.09.2026 08:33
У чэрвені сілавікі правялі па краіне серыю ператрусаў і допытаў у дачыненні да людзей, звязаных з ЕГУ, і іх сем’яў. Паводле праваабаронцаў, пацярпелымі сталі 175 чалавек.
Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт у Вільнікрыніца: Наша Ніва

Студэнтаў ЕГУ ў Беларусі пачалі абмяжоўваць у выездзе з краіны, адпускаючы іх пад падпіску аб нявыездзе. Пра некалькі такіх выпадкаў стала вядома з паведамленняў крыніц тэлеканала «Белсат». 

Пакуль невядома, наколькі масавай стала такая практыка. Гаворка ідзе пра студэнтаў Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта, якія знаходзіліся ў Беларусі.

ЕГУ заснавалі ў Мінску ў 1992 годзе, а з 2005 года ён працуе ў Вільні. 14 красавіка 2026 года Вярхоўны суд Беларусі забараніў дзейнасць універсітэта і назваў яго «экстрэмісцкай арганізацыяй».

У чэрвені сілавікі правялі па краіне серыю ператрусаў і допытаў у дачыненні да людзей, звязаных з ЕГУ, і іх сем’яў. Паводле праваабаронцаў, пацярпелымі сталі 175 чалавек.

Пасля надання ЕГУ «экстрэмісцкага» статусу ўніверсітэт за месяц страціў каля 100 студэнтаў. Большасць з іх вучылася завочна ў Беларусі.

эж