Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Беларускія вайскоўцы адправіліся ў Расію на вучэнні АДКБ

25.09.2026 15:03
На сайце арганізацыі раней указвалася, што вучэнні ў верасні-кастрычніку запланаваны на палігоне «Чабаркульскі» ў Чэлябінскай вобласці.
 -
Сцягі дзяржаў-членаў АДКБкрыніца: фота: naviny.online

Ваеннаслужачыя Узброеных Сіл РБ адправіліся ў Расію для ўдзелу ў сумесных вучэннях Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы (АДКБ), паведамляе Міністэрства абароны РБ, што заўважыла Deutsche Welle.

На адным з палігонаў РФ пройдуць камандна-штабныя вучэнні з воінскімі кантынгентамі Калектыўных сіл аператыўнага рэагавання АДКБ «Узаемадзеянне-2026», а таксама вучэнні з сіламі і сродкамі разведкі «Пошук-2026» і матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння «Эшалон-2026».

На сайце арганізацыі раней указвалася, што вучэнні ў верасні-кастрычніку запланаваны на палігоне «Чабаркульскі» ў Чэлябінскай вобласці.

АДКБ праводзіць сёлета шэраг вучэнняў у розных краінах.

Два з іх пройдуць у кастрычніку ў Беларусі — камандна-штабное вучэнне з міратворчымі сіламі АДКБ «Непарушнае брацтва-2026» і вучэнне па прадухіленні біялагічных пагроз.

яс