Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Лукашэнка растлумачыў прызначэнне сілавіка на пасаду намесніка кіраўніка сваёй адміністрацыі

28.09.2026 14:32
Разам з тым ён папярэдзіў аб магчымых спекуляцыях вакол гэтага кадравага рашэння.
-  .
Генерал-маёр Павел Муравейка. Фота: Sb.by/nashaniva.com

Альтэрнатыўны, канкурэнтны пункт гледжання павінен існаваць на самым высокім узроўні, такім чынам Аляксандр Лукашэнка патлумачыў сваё рашэнне аб назначэнні Паўла Муравейкі на пасаду намесніка кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта, перадае «БЕЛТА».

Ён таксама дадаў, што кандыдатуры Муравейкі на гэту пасаду яму ніхто не рэкамендаваў, гэта была яго асабістая прапанова і рашэнне, часткова нечаканае як для цяперашняга кіраўніцтва Адміністрацыі Прэзідэнта, так і для Дзяржсакратарыята Савета бяспекі, ваенных.

Лукашэнка падкрэсліў, што гэтае кадравае рашэнне накіравана на тое, каб атрымаць альтэрнатыўны пункт гледжання на сітуацыю ва Узброеных Сілах ад пісьменнага, прафесійнага чалавека.

— Альтэрнатыўны, канкурэнтны пункт гледжання павінен існаваць на самым высокім узроўні. Гэта мне трэба. Я хачу, каб нашы Узброеныя Сілы былі гатовы да самых сур'ёзных сутыкненняў, мерапрыемстваў, каб іх пазбегнуць, — заявіў дыктатар.

На думку Лукашэнкі, Павел Муравейка як нельга лепш падыходзіць для гэтай ролі, бо ён пісьменны сілавік, які дастатковы доўгі час ўзначальваў Генеральны штаб — структуру, адкуль ідзе кіраванне Узброенымі Сіламі.

Разам з тым Лукашэнка кіраўнік дзяржавы папярэдзіў аб магчымых спекуляцыях вакол гэтага кадравага рашэння.

Генерал-маёр Павел Муравейка мае рэпутацыю цвердалобага прадстаўніка расійскага лобі ў беларускім сілавым блоку.

Генштабам Муравейка кіраваў ад 2024 года. Там ён змяніў генерал-маёра Віктара Гулевіча, які, паводле «Нашай Нівы», у 2022 выступіў супраць удзелу беларускіх вайскоўцаў ва ўварванні ва Украіну.

аз