Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Палітзняволенага Вадзіма Здаравеннава асудзілі па другой крымінальнай справе

30.09.2026 11:02
Раней мужчыну асудзілі да двух гадоў зняволення за «абразу Лукашэнкі», першы тэрмін мусіў скончыцца ў лістападзе бягучага года.
Вадзім Здаравеннаў@viasna96

39-гадовага палітвязня Вадзіма Здаравеннава 29 верасня асудзілі па новай крымінальнай справе і прызначылі чатыры гады і сем месяцаў зняволення, а таксама штраф у памеры 500 базавых велічыняў.

Палітвязня абвінавацілі ў «дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак», «распальванні варожасці» і «незаконных дзеяннях у дачыненні да інфармацыі аб прыватным жыцці і персанальных дадзеных». Вядома, што справа тычыцца каментарыяў і фотаздымкаў, якія былі знойдзеныя пазней у ягоным ноўтбуку.

Раней мужчыну асудзілі да двух гадоў зняволення за «абразу Лукашэнкі». Ён адбываў пакаранне ў шклоўскай калоніі № 17. Першы тэрмін палітвязня мусіў скончыцца ў лістападзе гэтага года.

Крыніца: ПЦ «Вясна»/юл