З 28 верасня па 5 кастрычніка ў Беларусь у бязвізавым парадку ўехала 4 896 жыхароў еўрапейскіх дзяржаў, сведчыць праведзены «Позіркам» аналіз даных Дзяржпагранкамітэта.
Сярод іх было 2 159 грамадзян Літвы, 1110 грамадзян і неграмадзян Латвіі, 887 грамадзян Польшчы і 740 грамадзян іншых еўрапейскіх дзяржаў са спіса пашыранага бязвізу.
З сярэдзіны вясны 2022 года, калі пачаў дзейнічаць бязвіз, Беларусь наведала 1 448 004 жыхары еўрапейскіх краін.
Позірк/ав