Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

На ўкраінска-беларускай мяжы налічылі 35 шэрагаў калючага дроту

06.10.2026 14:02
Хутчэй за ўсё гэтае фота зроблена на поўначы Кіеўскай вобласці — у раёне Чарнобыля.
     .
Умацаванні з калючага дроту на мяжы.Крыніца: 783-я брыгада Узброеных сіл Украіны

У інтэрнэце з'явіліся здымкі ўмацаванняў, пабудаваных 783-й брыгадай аператыўнага абсталявання тэрыторыі дзяржаўнай спецыяльнай службы транспарту Мінабароны Украіны. Увагу на іх звярнуў вайсковы эксперт Ігаль Левін з Ізраіля, паведамляе «Еўрарадыё».

Эксперт Клеман Молен налічыў на фота 35 шэрагаў калючай стужкі (егазы). На яго думку, хутчэй за ўсё, гэтае фота зроблена на поўначы Кіеўскай вобласці — у раёне Чарнобыля.

Там праходзіць беларуска-ўкраінская мяжа. Таму аналітык мяркуе, што галоўная мэта гэтых умацаванняў — прадухіліць у будучыні магчымы наступ расійскай пяхоты праз украінска-беларускую мяжу.

вс