Марыя Калеснікава прыняла званне ганаровай прафесаркі Універсітэта Моцартэум у аўстрыйскім Зальцбургу, паведамляе «Наша Ніва» са спасылкай на ORF.
Універсітэт прысудзіў ёй званне чатыры гады таму. Пра гэта Марыя даведалася з ліста сваёй сястры Таццяны Хоміч. Гэта было апошняе паведамленне, якое дайшло да яе перад працяглай ізаляцыяй.
У будучыні Калеснікава будзе часта бываць у Зальцбургу. Яна плануе выкладаць у Моцартэуме і працаваць там над доктарскай дысертацыяй.
Звяртаючыся да студэнтаў, Калеснікава прыгадала момант, калі ў 2020 годзе беларускія сілавікі спрабавалі прымусова вывезці яе з краіны, але яна парвала пашпарт на мяжы і засталася ў Беларусі.
— Часам на прыняцце рашэння застаецца мала часу, а ціск і страх вельмі вялікія. У кабінеце, дзе вас прымушаюць зрабіць выбар, вы, магчыма, праведзяце 15 секунд. А пасля ўсё жыццё будзеце глядзець на сябе ў люстэрка. Я жадаю вам, каб у такі момант вы змаглі прыняць рашэнне, пасля якога зможаце глядзець у люстэрка без сораму, — сказала яна.
вс