Беларускага выдаўца і заснавальніка інтэрнэт-бібліятэкі Kamunikat.org Яраслава Іванюка, які жыве ў Польшчы, дадалі ў расійскую базу вышуку. Паводле інфармацыі «Нашай Нівы», яго пераследуюць беларускія сілавікі.
У сакавіку 2026 года КДБ прызнаў «экстрэмісцкім фармаваннем» так званую «кааліцыю друкаваных выдавецтваў». У яе ўключылі фонд Kamunikat.org, Lohvinau Publishing House і Andrei Yanushkevich Publishing. У пераліку асобаў, звязаных з гэтым фармаваннем, згадваецца і Яраслаў Іванюк.
Сам выдавец заяўляў, што ніякай кааліцыі паміж гэтымі выдавецтвамі не існуе.
Крыніца: ПЦ «Вясна»/«Наша Ніва»/юл