Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Грамадзянін Беларусі абвінавачваецца ў падрыхтоўцы палітычных забойстваў у Літве

09.10.2026 11:21
Вадзім Дубойскі ўваходзіць у лік шасці абвінавачаных у справе аб падрыхтоўцы забойстваў грамадскага дзеяча Валдаса Барткявічуса і лідара башкірскага нацыянальнага руху Руслана Габасава, які пражывае ў Літве, паведамляе агенцтва BNS.
Ілюстрацыйнае фотаREUTERS

Абвінавачаным інкрымінуецца ўдзел у дзейнасці арганізаванай тэрарыстычнай групы, фінансаванне тэрарыстычнай дзейнасці, падрыхтоўка тэракту, незаконны збор інфармацыі аб прыватным жыцці і садзейнічанне замежнай дзяржаве ў дзейнасці супраць Літвы.

Дубойскі пражывае ў Вільнюсе. Сярод іншых абвінавачаных — грамадзяне Расіі, Грэцыі, Грузіі, Літвы і Украіны, якія пражываюць у розных еўрапейскіх краінах. Чацвёра фігурантаў знаходзяцца пад вартай, двум прызначаны інтэнсіўны нагляд.

Абвінавачаным інкрымінуецца, у прыватнасці, удзел у дзейнасці арганізаванай тэрарыстычнай групы, фінансаванне тэрарыстычнай дзейнасці, падрыхтоўка тэракту, незаконны збор інфармацыі аб прыватным жыцці і садзейнічанне замежнай дзяржаве ў дзейнасці супраць Літвы.

Паводле даных дасудовага расследавання, група планавала забіць не менш чым двух чалавек з-за іх палітычных поглядаў і публічнай дзейнасці. Габасаў стаў меркаванай мэтай праз апазіцыйную дзейнасць супраць расійскіх уладаў, Барткявічус — праз аказанне гуманітарнай дапамогі Украіне.

Адзначаецца, што расследаванне пачалося ў пачатку 2025 года, пасля таго як Габасаў выявіў прыладу сачэння ў сваім аўтамабілі і звярнуўся ў праваахоўныя органы. Асноўныя падазраваныя былі затрыманыя ў Вільнюсе 12 сакавіка 2025 года пры ўдзеле антытэрарыстычнага падраздзялення «Арас».

Крыніца: Позірк. Навіны пра Беларусь/юл