Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Улады Беларусі назвалі атаку беспілотніка на аўтамабіль на Браншчыне наўмыснай

10.10.2026 10:39
У Міністэрства замежных спраў Беларусі выклікалі часовага паверанага ў справах Украіны ў Беларусі.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: gpk.gov.by

Прычынай выкліку дыпламата ў МЗС у Мінску стала атака ўкраінскага беспілотніка на грузавы аўтамабіль з беларускай рэгістрацыяй у Бранскай вобласці суседняй з Беларуссю Расіі.

— Прыналежнасць аўтамабіля была відавочнай, і ў беларускага боку ёсць падставы разглядаць атаку як наўмысную. Украінскі бок перасцераглі ад паўтарэння падобных дзеянняў. Беларусь захоўвае за сабой права на адэкватныя меры рэагавання, — падкрэсліў прэс-сакратар Міністэрства замежных спраў Беларусі Руслан Варанкоў.

8 кастрычніка 2026 году ў Бранскай вобласці Расіі ў выніку атакі беспілотніка на грузавы аўтамабіль з беларускай рэгістрацыяй пацярпела грамадзянка Беларусі, паведаміла МЗС.

Яна атрымала цяжкія раненні, у выніку якіх спатрэбілася ампутацыя канечнасцяў. Цяпер яе паклалі ў рэанімацыю і падключылі да апарата вентыляцыі лёгкіх. Ейны стан надзвычай цяжкі, але стабілізаваны, гаворыцца ў паведамленні.

Радыё Свабода звяртае ўвагу, што Міністэрства ў дзень здарэння не абвінавачвала ўкраінскі бок, толькі нагадала, што ўжо папярэджвала грамадзянаў Беларусі пра небяспеку паездак у расійскія рэгіёны, блізкія да зоны баявых дзеянняў.

— Аднак гэтыя папярэджанні не далі належнага выніку. Сённяшняе здарэнне пацвярджае актуальнасць гэтай рэкамендацыі, — адзначаецца ў заяве.

У беларускім МЗС мяркуюць, што здарэнне накіраванае на эскалацыю сітуацыі ў рэгіёне і ўцягванне Беларусі ў канфлікт. Пры гэтым расейскія абстрэлы ўкраінскіх рэгіёнаў, памежных з Беларуссю, МЗС у Мінску не асуджаў.

Свабода/ав