Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Апеляцыйны ваенны суд у Расіі пакінуў пад вартай беларуса, які абвінавачваецца ў спробе забойства вайскоўца

12.10.2026 11:30
Паводле звестак следства, забойства аднаго з вайскоўцаў добраахвотніцкага батальёна Мінабароны арганізавалі спецслужбы Украіны.
Сцяг РасііLeonid/pixabay.com/CC0 Public Domain

Апеляцыйны ваенны суд пакінуў пад вартай траіх абвінавачаных у спробе забойства аднаго з вайскоўцаў добраахвотніцкага батальёна Мінабароны РФ у Ханты-Мансійску, якія выпадкова ўзарвалі кватэру ў шматпавярховым доме, аб гэтым агенцтву ТАСС паведамілі ў судзе.

— Суд разгледзеў апеляцыйную скаргу падсудных Сідарук Святланы, Буніч Рамана і Сакалоўскага-Станкевіча Андрэя на рашэнне Цэнтральнага акруговага ваеннага суда аб падаўжэнні ім меры стрымання ў выглядзе ўтрымання пад вартай. Судовы акт першай інстанцыі пакінуты без змены, — сказалі ў судзе.

Цэнтральны акруговы ваенны суд разглядае справу абвінавачаных у тэрарызме. Акрамя грамадзян Расіі і Малдовы Сідарук, Буніча і Беларусі Сакалоўскага-Станкевіча перад судом таксама паўсталі двое сваякоў — выхадцы з Украіны Сцяпан і Андрэй Кіяшка. У пачатку верасня суд працягнуў усім падсудным утрыманне пад вартай.

Паводле звестак следства, забойства аднаго з вайскоўцаў добраахвотніцкага батальёна Мінабароны планавалася здзейсніць у красавіку 2025 года ў Ханты-Мансійску. Злачынства было арганізавана спецслужбамі Украіны. Для гэтага адзін з падсудных даставіў на асабістым мікрааўтобусе ў Югру транзітам праз Польшчу, Літву і Беларусь кампаненты самаробнай выбуховай прылады, закамуфляваныя ў акумулятарным шурупавёрце і араматычнай свечцы.

Бомбу фігуранты справы збіралі ў здымнай кватэры на вуліцы Прамысловай ў Ханты-Мансійску. Аднак 12 красавіка 2025 года ў гэтай кватэры адбылася самаадвольная дэтанацыя выбуховай прылады. У выніку былі разбураны дзве кватэры. З траўмамі рознай ступені цяжкасці да медыкаў звярнуліся пяць чалавек, у тым ліку двое фігурантаў, якія рыхтавалі тэрарыстычны акт.

Пасля гэтага былі затрыманыя і іншыя абвінавачаныя. Яны далі прызнальныя паказанні.

аз