Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

BELPOL: Радыёрэлейную сетку Мінабароны Беларусі выбудоўваюць з разлікам на расійскія войскі

12.10.2026 17:33
Для сеткі выкарыстоўваюць пераважна вышкі мабільнага аператара МТС, 49% акцый якога належыць расійскім уласнікам.
Ілюстрацыя pixabay.com

Міністэрства абароны Беларусі стварае сетку радыёрэлейнай сувязі, якая павінна забяспечыць перакідванне сумеснай беларуска-расійскай групоўкі войскаў і кіраванне ў выпадку ўвядзення ваеннага становішча. Пра гэта паведамляе BELPOL у дакладзе «Мілітарызацыя Беларусі».

Для сеткі выкарыстоўваюць пераважна вышкі мабільнага аператара МТС, 49% акцый якога належыць расійскім уласнікам. Паводле BELPOL, лініі сувязі пракладзеныя, у прыватнасці, на напрамках ад расійскіх Клінцоў да Брэста, ад Смаленска да Мінска і ад Пскова да Гомеля.

Аўтары расследавання таксама выявілі ў беларускіх вайсковых апаратных сувязі расійскія радыёрэлейныя станцыі М-416ГМ. Гэта дазваляе сумяшчаць абсталяванне дзвюх армій, якое раней не магло ўзаемадзейнічаць праз адрозненні ў пратаколах абмену інфармацыяй.

BELPOL лічыць, што інфраструктура ўзмацняе магчымасці расійскіх войскаў выкарыстоўваючы тэрыторыю Беларусі для ваенных аперацый.

эж