Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

На дэбатах у ААН 46 краін і ЕС асудзілі Беларусь за вайсковую падтрымку РФ

13.10.2026 12:35
Сярод краін, якія падтрымліваюць РФ, у дакуменце таксама названыя Іран і Паўночная Карэя.
Генеральная асамблея ААНShutterstock/lev radin

Еўрапейскі Саюз і 46 краін выступілі з сумеснай заявай, дзе выказалі «рашучае асуджэнне» таго, што Беларусь па-ранейшаму аказвае Расіі вайсковую падтрымку, якая дазваляе ёй працягваць незаконную агрэсію супраць Украіны. Пра гэта паведамляе «Позірк».

Паводле інфармацыі на сайце пастаяннага прадстаўніцтва Украіны пры Арганізацыі Аб’яднаных Нацый, узгодненая пазіцыя была прадстаўленая на агульных дэбатах Першага камітэта Генеральнай Асамблеі ААН у рамках яе 81-й сесіі.

Сярод краін, якія падтрымліваюць РФ, у дакуменце таксама названыя Іран і Паўночная Карэя.

Падпісанты заявы «рашуча асуджаюць» атакі Расіі, якія працягваюцца і прыводзяць да гібелі мірных жыхароў і разбурэння грамадзянскіх аб’ектаў, уключаючы найважнейшыя аб’екты энергетычнай інфраструктуры.

Усё больш частыя атакі РФ, гаворыцца ў заяве, сур’ёзна падрываюць энергетычную бяспеку Украіны і яе насельніцтва, асабліва напярэдадні зімы. Удары, што наносяцца «на фоне міжнародных намаганняў па аднаўленні міру для Украіны», на думку аўтараў дакумента, раскрываюць «сапраўдныя мэты і намеры Расіі, дэманструючы адсутнасць у яе сапраўднай зацікаўленасці ў спыненні сваёй агрэсіўнай вайны».

вс