Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Беларусь могуць уцягнуць у вайну без разгортвання вялікага кантынгенту войскаў

13.10.2026 16:04
Мілітарызацыя Беларусі — не проста рэакцыя на знешнія пагрозы, а вынік палітыкі ўладаў, якія падпарадкоўваюць дзяржаўныя інстытуты расійскай вайсковай стратэгіі.
Ілюстрацыяфота: Мінабароны РБ

Уцягванне Беларусі ў вайну супраць Украіны не абавязкова патрабуе перакідвання вялікай колькасці вайскоўцаў: небяспека можа ўзрастаць праз інфраструктуру, лагістыку і паглыбленне інтэграцыі беларускіх сілавых структур з расійскімі. Пра гэта папярэджвае аб'яднанне былы беларускіх сілавікоў BelPol у дакладзе пра мілітарызацыю краіны, апублікаваным 12 кастрычніка, — паведамляе «Позірк».

Паводле аўтараў, мілітарызацыя Беларусі — не проста рэакцыя на знешнія пагрозы, а вынік палітыкі ўладаў, якія падпарадкоўваюць дзяржаўныя інстытуты расійскай вайсковай стратэгіі. Таму ацэньваць рызыкі толькі паводле колькасці і перамяшчэнняў войскаў недастаткова.

BelPol таксама звяртае ўвагу на так званае ваенна-патрыятычнае выхаванне беларускіх дзяцей і інтэграцыю сілавых ведамстваў дзвюх краін. Калі цяперашні курс захаваецца, Беларусь можа стаць крыніцай вайсковых і гібрыдных пагроз для Украіны, Польшчы і краін Балтыі, лічаць аўтары дакладу.

эж


Святлана Ціханоўская: Немагчыма адцягнуць Лукашэнку ад Пуціна. Давайце не будзем мець ілюзій

12.10.2026 16:40
У межах Варшаўскага форуму па бяспецы адбыўся круглы стол «Беларусь: поўнамаштабная мілітарызацыя».