Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Рашэнне Рады Еўрасаюза пра Шаўцова і Гурцыева ўступіла ў сілу

15.10.2026 08:48
Рашэнне прынята «пасля ацэнкі адпаведных абставін па прапанове Вярхоўнага прадстаўніка ЕС па замежных справах і палітыцы бяспекі».
Расійскі бізнесмен Міхаіл Гуцэрыеўwikipedia/Арсеній Несхадзімаў/CC BY-SA 4.0

Рада Еўрапейскага Саюза выключыла расійскага бізнесмена Міхаіла Гуцэрыева і беларускага прадпрымальніка Віктара Шаўцова са спісу асоб, якія трапляюць пад санкцыі ў сувязі з сітуацыяй у Беларусі, заўважыў Позірк.

Адпаведны выканаўчы рэгламент Рады ЕС ад 13 кастрычніка апублікаваны ў Афіцыйным часопісе Еўрапейскага Саюза і набыў моц.

Рашэнне прынята «пасля ацэнкі адпаведных абставін па прапанове Вярхоўнага прадстаўніка ЕС па замежных справах і палітыцы бяспекі».

Пры гэтым выключэнне з беларускага санкцыйнага спісу не азначае зняцця з Гуцэрыева ўсіх абмежаванняў ЕС, паколькі ён таксама знаходзіцца пад санкцыямі Еўрасаюза ў сувязі з расійскай агрэсіяй супраць Украіны.

Гуцэрыеў патрапіў пад санкцыі ЕС у чэрвені 2021 года. Як адзначаў тады Forbes, у рашэнні Рады ЕС гаварылася, што ён — «даўні сябар» Лукашэнкі, што дазволіла яму «назапасіць значны капітал і ўплыў сярод палітычнай эліты Беларусі».

яс

ЕС выкрасліў бізнесоўцаў Гуцэрыева і Шаўцова з «беларускага чорнага спісу»

08.10.2026 08:06
У санкцыйны спіс Гуцэрыеў трапіў у 2021 годзе. ЕС называў яго даўнім сябрам Лукашэнкі, які фінансава падтрымліваў рэжым і атрымліваў ад гэтага выгаду.