На адным з зямельных участкаў у аграгарадку была размешчана трансфарматарная падстанцыя, а ўчастак выкарыстоўваўся не па мэтавым прызначэнні: замест вядзення падсобнай гаспадаркі там ажыццяўляецца майнінг крыптавалюты, зауважыў Reform.news.
Пры гэтым выкарыстоўвалася абсталяванне, якое не прайшло абавязковай праверкі Дзяржэнергагазнагляду, а электраэнергія аплачвалася па субсідаваных тарыфах.
Абсталяванне для майнінгу адключана. КДК даручыў ліквідаваць падстанцыю з зямельнага ўчастка.
Складзены акт аб самавольным, безуліковым спажыванні электраэнергіі. Праводзіцца пераразлік аплаты за электраэнергію.
яс