Вечар памяці філолага, захавальніцы спадчыны Алеся Адамовіча, музейнай супрацоўніцы Наталлі Адамовіч пройдзе ў Музеі Вольнай Беларусі ў Варшаве 18 кастрычніка, паведамляе «Белсат».
Падчас мерапрыемства арганізатары прапануюць узгадаць працу Наталлі Адамовіч з сямейным архівам пісьменніка Алеся Адамовіча, адданасць музею Якуба Коласа і падтрымку ініцыятыў, што захоўваюць памяць пра Адамовіча. Да вечара створаная мемарыяльная старонка.
Тых, хто жадае далучыцца да падзеі, чакаюць у Музеі Вольнай Беларусі а 14:00.
Наталля Адамовіч — адзіная дачка беларускага пісьменніка і гуманіста Алеся Адамовіча. Яна нарадзілася 30 красавіка 1954 года, афіцыйнай датай нараджэння лічылася 1 траўня. Паводле адукацыі яна была філолагам-беларусісткай, да апошніх дзён працавала ў Дзяржаўным літаратурна-мемарыяльным музеі Якуба Коласа, займалася яго архівамі.
Наталля Адамовіч памерла 7 верасня 2026 года.
вс