У Беларусі часова абмежаванае падключэнне новых перавозчыкаў да «Яндэкс.Таксі». Пра гэта паведамляе Асацыяцыя прафесійных перавозчыкаў пасажыраў, інфармуе «Еўрарадыё».
На сайце службы пры спробе зарэгістраваць новага партнёра з'яўляецца паведамленне: «Форма закрытая. Аўтар формы скончыў прыём адказаў».
У асацыяцыі тлумачаць, быццам гэтая мера неабходная для стабільнай працы тых, хто ўжо супрацоўнічае з «Яндэкс.Таксі». Форму абяцаюць нанова адкрыць, «як толькі ўсё адновяць».
Маштабныя перабоі ў працы сэрвісаў «Яндэкса» пачаліся пасля серыі атак украінскіх дронаў на дата-цэнтры кампаніі. За некалькі дзён былі пашкоджаныя адразу тры ключавыя дата-цэнтры ў розных рэгіёнах Расіі.
вс