Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Беларусь — сярод найбуйнейшых імпарцёраў расійскага фасаванага малака і вяршкоў

19.10.2026 13:41
Беларускі бок закупіў гэтай прадукцыі на суму больш як 2,5 млн долараў.
.
Малако.Фота: Shutterstock/New Africa

У 2026 годзе Беларусь уваходзіць у лік найбуйнейшых імпарцёраў расійскага фасаванага малака і вяршкоў, паведамляе Федэральны цэнтр развіцця экспарту прадукцыі аграпрамысловага комплексу Міністэрства сельскай гаспадаркі Расіі («Аграэкспарт»). Пра гэта паведамляе «Позірк».

Паводле інфармацыі ведамства, беларускі бок закупіў гэтай прадукцыі на суму больш як 2,5 млн долараў. Для параўнання: Грузія набыла прыкладна на 2,7 млн долараў, Кыргызстан — каля 5,7 млн, Казахстан — больш за 15,5 млн.

Як паведамляў «Позірк» са спасылкай на Нацыянальны статыстычны камітэт, вытворчасць прадукцыі ў беларускіх гаспадарках усіх катэгорый (сельгасарганізацый, фермерскіх гаспадарак, насельніцтва) у студзені — верасні 2026 года ў наяўных цэнах склала 31,4 млрд рублёў — у супастаўных цэнах на 4,6% больш, чым за аналагічны перыяд 2025-га.

Сярод іншага адзначалася, што за гэты перыяд у сельгасарганізацыях выраблена 6 млн 981,7 тыс. тон малака (+2,8% у гадавым вымярэнні).

вс