Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Беспілотнік ў выходныя заляцеў у Брэсцкую вобласць і накіраваўся да мяжы з Польшчай

19.10.2026 15:19
Расійскія беспілотнікі па-ранейшаму штодня рухаюцца ўздоўж беларуска-ўкраінскай мяжы, выкарыстоўваючы яе як прыкрыццё і, верагодна, «чапляючыся» за сігналы станцый беларускага мабільнага аператара.
   Shahed.
Беспілотны лятальны апарат Shahed.Anelo/Shutterstock

Каля 02:30 18 кастрычніка ўкраінскі тэлеграм-канал «Рында мониторит» паведаміў пра рух неўстаноўленага беспілотніка ля вёскі Ростань Ковельскага раёна Валынскай вобласці, паведамляе «Флагшток».

Ужо праз некалькі хвілін ён накіроўваўся ў бок вёскі Прыбарава ў Брэсцкім раёне — гэта каля самай мяжы з Польшчай. Пакуль дакладна невядома, з якой менавіта краіны быў запушчаны гэты беспілотнік.

У той жа дзень а 08:50 іншы беспілотнік праляцеў звыклым маршрутам праз Гомельшчыну і вылецеў у бок Чарнобыля. Яшчэ адзін — каля 21:00 па той жа траекторыі.

19 кастрычніка прыкладна а 04:10 рэактыўны беспілотнік праляцеў над Гомелем. Ён быў запушчаны з Бранскай вобласці і пасля вылецеў ва Украіну, паведаміў «Флагштоку» маніторынгавы канал «еРадар».

Паводле звестак канала «Рында мониторит», гэты беспілотнік ляцеў над Рэчыцкім і Лоеўскім раёнамі, накіроўваючыся ў Чарнігаўскую вобласць.

Такім чынам, паводле наяўных на гэты момант звестак, мінімум чатыры беспілотнікі парушылі паветраную прастору Беларусі 18–19 кастрычніка.

Тым часам расійскія беспілотнікі па-ранейшаму штодня рухаюцца ўздоўж беларуска-ўкраінскай мяжы, выкарыстоўваючы яе як прыкрыццё і, верагодна, «чапляючыся» за сігналы станцый беларускага мабільнага аператара.

Жыхары гомельскага памежжа рэгулярна чуюць гукі выбухаў. Верагодна, частку дронаў на гэтым участку ўкраінскім вайскоўцам удаецца збіваць, і гукі выбухаў даносяцца з суседняй тэрыторыі. Часам гэтыя гукі вельмі моцныя.

вс