МЗС Польшчы прапануе падоўжыць ільготы пры выдачы візаў для беларусаў на 2027 год. Гэта прадугледжана праектам пастановы аб паніжаных консульскіх зборах, паведамляе партал MOST.
У агульным парадку збор за заяву на нацыянальную польскую візу для грамадзян Беларусі, якія падаюць дакументы ў сваёй краіне, прапануецца захаваць на ўзроўні 60 еўра, а для гуманітарных візаў пакінуць нулявую стаўку.
Таксама да канца 2027 года МЗС мае намер прадоўжыць дзеянне нулявой стаўкі за прыём і разгляд заяў для дзяцей ад 12 да 18 гадоў і асоб ва ўзросце да 25 гадоў, якія ўдзельнічаюць у семінарах, канферэнцыях, спартыўных, культурных або адукацыйных мерапрыемствах, якія арганізуюцца некамерцыйнымі арганізацыямі.
Нагадаем, у Польшчы хочуць павялічыць суму, якую павінны мець пры сабе замежнікі для ўезду ў краіну.
вс