Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Беларусь забараніла ўвозіць з Латвіі кнігі, мэблю, электроніку і вудачкі

20.10.2026 11:24
Гэта зроблена ў адказ на «недружалюбныя дзеянні» Рыгі.
Ілюстрацыйнае фотаObraz beauty_of_nature z Pixabay/CC0

Урад Беларусі ўвёў забарону на ўвоз з Латвіі тавараў па 38 пазіцыях. Адпаведная пастанова Савета міністраў № 526 прынятая «у мэтах забеспячэння абароны нацыянальных інтарэсаў» у адказ на «недружалюбныя дзеянні» Рыгі.

Пад абмежаванні трапіў шырокі пералік прадукцыі: рыбныя кансервы і вітаміны, кнігі, газеты, мэбля, рамы для карцін і люстэркаў, вудачкі, прылады для рыбалкі і палявання, ваўняныя пледы, а таксама маршрутызатары, антэны, разеткі, рухавікі, падшыпнікі і запчасткі для аўтамабіляў ды сельгастэхнікі. Раней падобны забаронны спіс беларускія ўлады ўжо ўвялі для тавараў з Літвы.

Новыя абмежаванні прынятыя на фоне чарговага абвастрэння на мяжы. На пачатку кастрычніка Латвія заявіла пра правакацыю з боку беларускіх службаў, у ходзе якой былі пашкоджаныя кабелі і выкрадзеныя дзве памежныя відэакамеры. Аляксандр Лукашэнка гэтыя абвінавачванні адпрэчыў.

Крыніца: Позірк. Навіны пра Беларусь/юл