Праект «Хачу жыць», які вядзе Каардынацыйны штаб Украіны ў пытаннях абыходжання з ваеннапалоннымі, ідэнтыфікаваў 45 959 іншаземцаў, грамадзян 151 краіны, якія ваююць на баку Расiі, паведамляе «Свабода».
Згодна з інфармацыяй праектa, у 2022 годзе Узброеныя сілы Расiі або Міністэрства абароны Расiі падпісалі толькі 94 кантракты з іншаземцамі, у 2023-м такіх было ўжо 4 067, у 2024-м — 8 877, у 2025-м — 16 085, за 9 месяцаў 2026 годa — 16 168.
У праекце «Хачу жыць» сцвярджаюць, што ў 2026 годзе расiйская армія плануе падпісаць кантракты з 18 500 іншаземцамі.
— Цяпер Расiя вярбуе прыблізна 1 800 іншаземцаў штомесяц. Пры захаванні цяперашніх тэмпаў план будзе перавыкананы ўжо ў лістападзе, а да канца годa колькасць новых кантрактнікаў можа дасягнуць 21 500. Найбольш іншаземцаў завербавалі ва Узбекістане, Таджыкістане і Беларусі. Пры гэтым найбольш хуткімі тэмпамі вербаванне нарастае ў краінах Афрыкі і Лацінскай Амерыкі, — адзначылі ў праекце.
Паводле інфармацыі праекта, сёлета кантракты з расiйскай арміяй падпісалі 1 862 грамадзяне Беларусі.
У Каардынацыйным штабе Украіны ў пытаннях абыходжання з ваеннапалоннымі дадалі, што Расiя абяцае іншаземцам вялікія заробкі і грамадзянства, а пасля накіроўвае іх на штурмы.
— Тых, каму пашанцавала выжыць, проста кідаюць у палоне — у Крамлі палічылі, што ім больш выгадна набыць яшчэ аднаго іншаземнага найміта, чым вяртаць з палону праз абмен, — гаворыцца ў паведамленні.
aз