Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

У Варшаве памёр беларускі журналіст і барыста Ян Памедор Рэуцкі

21.10.2026 08:40
 У 2012 годзе пераехаў у Польшчу, дзе стаў актыўным удзельнікам беларускай супольнасці ў Варшаве.
Ян Памедор РэуцкіФота: FB Pamedor Reuckij

У Варшаве памёр Ян Памедор Рэуцкі, сапраўднае імя Сяргей Пархаць. Яму было 50 гадоў.

Рэуцкі паходзіў з Берасця. У Беларусі ён быў адным з аўтараў «Музыкальнай газеты». У 2012 годзе пераехаў у Польшчу, дзе стаў актыўным удзельнікам беларускай супольнасці ў Варшаве. Ён быў яркай фігурай беларускай-дыяспары.

Памедор стварыў папулярную групу ў сацыяльных сетках «Беларусы ў Варшаве», якая аб’ядноўвае каля 28 тысяч чалавек і прынцыпам якой была беларуская мова.

У Польшчы Рэуцкі працаваў барыстам у варшаўскіх кавярнях, дзе частаваў наведнікаў кавай і беларускімі прысмакамі. Ён таксама адкрыў у Варшаве кавярню Temperatura, якая сёлета зноў пачала працаваць. У гэтай прасторы ладзіліся невялікія мастацкія выставы.

Яна Памедора Рэуцкага згадваюць як чалавека, які падтрымліваў беларусаў у эміграцыі, дапамагаў іншым і спрыяў развіццю беларускай супольнасці ў Польшчы.

яс