Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Акадэмікаў у Беларусі будуць выбіраць пасля праверкі Рады бяспекі

21.10.2026 11:12
Навукоўцы, пакараныя за ўдзел у пратэстах, не змогуць нават вылучаць свае кандыдатуры.
   ,
Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, МінскHanna Zelenko, CC BY-SA 3.0, commons.wikimedia.org

У Беларусі стаць акадэмікам або членам-карэспандэнтам Нацыянальнай акадэміі навук можна будзе толькі пасля праверкі Дзяржаўнага сакратарыята Рады бяспекі, паведамляе «Наша Ніва». А навукоўцы, пакараныя за ўдзел у пратэстах, не змогуць нават вылучаць свае кандыдатуры

Такія нормы прадугледжвае новая рэдакцыя статута Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Адпаведны ўказ Аляксандр Лукашэнка падпісаў 19 кастрычніка. Новыя правілы пачнуць дзейнічаць вясной 2027 года.

Паводле дакумента, акадэмікаў і членаў-карэспандэнтаў па-ранейшаму будзе абіраць Агульны сход Акадэміі навук. Аднак перад рэгістрацыяй кандыдатуры павінны будуць прайсці праверку ў Дзяржаўным сакратарыяце Рады бяспекі. Без станоўчага заключэння навуковец не будзе дапушчаны да выбараў.

Сярод падстаў для забароны на вылучэнне — адміністрацыйныя правапарушэнні, звязаныя з парушэннем парадку арганізацыі масавых мерапрыемстваў, а таксама злачынствы экстрэмісцкай накіраванасці і іншыя дзеянні, якія, паводле дакумента, шкодзяць дзяржаўным або грамадскім інтарэсам. Пры гэтым канкрэтныя тэрміны дзеяння такіх абмежаванняў не вызначаныя.

Адмову ў рэгістрацыі кандыдата можна будзе лічыць канчатковай.

Акрамя таго, Лукашэнка зможа прысвойваць званне акадэміка сваімі ўказамі. Адначасова колькасць месцаў у Акадэміі навук скароцяць: для акадэмікаў — са ста да 90, для членаў-карэспандэнтаў — са 145 да 120.

яс