Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Беларускія ўлады плануюць «аб’яднанне вайсковай інфраструктуры» з Расіяй

22.10.2026 11:02
Дзеля гэтага ў Мінск прыбыў міністр абароны Расійскай Федэрацыі Андрэй Белавусаў
Пасяджэнне сумеснай Калегіі міністэрстваў абароны Рэспублікі Беларусь і Расійскай ФедэрацыіМинистерство обороны РБ@modmilby

22 кастрычніка ў Мінску праходзіць пасяджэнне сумеснай калегіі міністэрстваў абароны Беларусі і Расіі, паведамляе беларускае ваеннае ведамства.

Адзначаецца, што ў мерапрыемстве возьмуць удзел міністр абароны Беларусі Віктар Хрэнін і яго расійскі калега Андрэй Белавусаў.

Паводле інфармацыі ведамства, на парадак дня «вынесеныя пытанні, якія маюць прынцыповае значэнне для ўмацавання абараназдольнасці Саюзнай дзяржавы».

Гаворка ідзе пра «функцыянаванне рэгіянальнай групоўкі войскаў (сіл) Беларусі і Расіі», «удасканаленне аб’яднанай вайсковай інфраструктуры і адзінай сістэмы СПА», «паглыбленне ўзаемадзеяння органаў вайсковага кіравання ў галіне сумеснай аператыўнай і баявой падрыхтоўкі».

Магчыма за гэтымі фармулёўкамі схаваны намер Расіі размясціць у Беларусі балістычную зброю. Пра гэта на днях казаў прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі.

Крыніца: «Позірк»/юл