Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Рыбакоў аб ходзе перагавораў з ЗША: асобныя пытанні вырашаны цалкам, некаторыя – у працэсе

22.10.2026 14:21
На наступным тыдні ў Нью-Ёрку пастаянны прадстаўнік Беларусі ў ААН разлічвае чарговы раз сустрэцца з амерыканскай дэлегацыяй.
Валянцін Рыбакоўbelta.by

Пастаянны прадстаўнік Беларусі ў ААН Валянцін Рыбакоў расказаў аб тым, як развіваюцца перагаворы з амерыканскім бокам, перадае дзяржаўнае агенцтва «БЕЛТА».

Паводле слоў Валянціна Рыбакова, перагаворы з амерыканскім бокам, безумоўна, будуць працягвацца, і «станоўчыя вынікі не прымусяць сябе вельмі доўга чакаць». Напрыклад, на наступным тыдні пастаянны прадстаўнік Беларусі разлічвае чарговы раз сустрэцца з амерыканскай дэлегацыяй у Нью-Ёрку.

У перагаворным парадку дня як пытанні, якія пакуль не вырашаны прадстаўнікамі ЗША па выніках папярэдніх сустрэч з беларускім бокам, так і новыя магчымасці для ўзаемадзеяння.

— Пытанні вырашаюцца ўсе, якія былі абазначаны. Але поўнасцю вырашана толькі адно — зняты персанальныя санкцыі з кіраўніка «Беларуськалія». Астатнія пытанні ў працэсе вырашэння. Гэта можа заняць нейкі час, таму што пытанні складаныя, якія датычацца банкаўскай сферы. Але яны будуць вырашаны, — сказаў дыпламат. — Адкрываюцца новыя магчымасці для ўзаемадзеяння з амерыканскім бокам, таксама з улікам апошніх рашэнняў прэзідэнта ЗША адносна ўзаемадзеяння з іншымі краінамі, — дадаў ён.

Падчас ранейшых візітаў амерыканскай дэлегацыі на чале са спецпасланнікам ЗША па Беларусі Джонам Коўлам былі вызваленыя вялікія групы палітвязняў.

У тым ліку, у снежні 2025 года — 123 чалавекі, у сакавіку — 250 чалавек. Падчас апошняга вызвалення, якое адбылося ў верасні на волю выйшлі 25 чалавек.

аз