Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Святлана Ціханоўская прыме ўдзел у Канферэнцыі «Ірландыя і Беларусь: нацыянальная і культурная ідэнтычнасць»

26.10.2026 12:00
Мерапрыемства пройдзе ў межах старшынства Ірландыі ў Радзе Еўрасаюза і ірландскай падтрымкі будучай дэмакратычнай Беларусі.
ДублінAutorstwa Giuseppe Milo – Imported from 500px (archived version) by the Archive Team. (detail page), CC BY 3.0, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=71434962

27 кастрычніка ў Дубліне адбудзецца канферэнцыя «Ірландыя і Беларусь: нацыянальная і культурная ідэнтычнасць», паведамляе прэс-служба дэмакратычнай лідаркі Беларусі.

Сярод выступоўцаў — кіраўніца Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі Святлана Ціханоўская, дзяржаўны міністр Ірландыі па еўрапейскіх справах і абароне Томас Бірн, ірландская даследчыца, журналістка і тэлевядоўца Дойран Ні Глахайн, прафесар паліталогіі Дублінскага гарадскога ўніверсітэта Донаха О’Біхан.

Таксама ўдзел у канферэнцыі возьмуць пісьменнікі, даследчыкі і дзеячы культуры абедзвюх краін.

На мерапрыемстве абмяркуюць: барацьбу за незалежнасць Беларусі і Ірландыі, захаванне і адраджэнне нацыянальных моваў і культуры, ролю літаратуры, мастацтва і адукацыі ў нацыянальнай свядомасці, уплыў рэпрэсій, падзей 2020 года і вайны на беларускую ідэнтычнасць і падтрымку беларускай культуры дыяспарай і еўрапейскімі партнёрамі.

Канферэнцыю ладзяць МЗС Ірландыі, Аб’яднаны Пераходны Кабінет і Офіс Святланы Ціханоўскай. Мерапрыемства пройдзе ў межах старшынства Ірландыі ў Радзе Еўрасаюза і стане часткай ірландскай падтрымкі будучай дэмакратычнай Беларусі.

аз