У Румыніі выкрылі расійскую дыверсійную сетку, паведаміла румынская служба ўнутранай разведкі, інфармуе «Еўрарадыё».
Паводле інфармацыі ведамства, удзельнікі сеткі, якая «непасрэдна каардынавалася спецслужбамі Расійскай Федэрацыі», 14 верасня спрабавалі падпаліць завод па вытворчасці зброі Carfil у Брашаве. Таксама мэтамі для дыверсій былі абраныя іншыя дзяржаўныя і прыватныя прадпрыемствы па вытворчасці ўзбраення і «аб'екты, якія ўяўляюць вайсковую і прамысловую цікавасць».
Паведамляецца пра трох затрыманых — двух грамадзян Беларусі і аднаго ўкраінца. Дваіх з іх затрымалі ў Германіі, калі рыхтавалі аналагічныя дыверсіі, трэцяга — у Польшчы. Бухарэст спрабуе дамагчыся іх экстрадыцыі ў Румынію.
CARFIL SA — румынская ваенна-прамысловая кампанія, якая ўваходзіць у склад дзяржаўнага абароннага канцэрна CN ROMARM. Гэтае прадпрыемства вырабляе ўзбраенне і боепрыпасы: супрацьтанкавыя гранатамёты, аскепкава-фугасныя снарады, а таксама вядзе праекты ў сферы БПЛА.
вс