Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Падчас фестывалю Pradmova ў Празе будзе працаваць выстава малюнкаў палітвязняў

28.10.2026 17:02
На выставе будзе прадстаўленая невялікая частка малюнкаў палітвязняў, беражліва захаваных іх роднымі, сябрамі і праваабаронцамі.
    .  2026 , .
Фестываль беларускай інтэлектуальнай кнігі «Прадмова». Кастрычнік 2026 года, Уроцлаў. Яраслаў Іванюк/Беларуская служба Польскага радыё

З 30 кастрычніка па 1 лістапада любы ахвотны зможа наведаць выставу «Пачуцці: малюнкі палітвязняў з Беларусі» у межах фестывалю інтэлектуальнай кнігі Pradmova ў Празе, паведамляе «Вясна».

Экспазіцыя малюнкаў уздымае складаныя і важныя пытанні чалавечай годнасці, грамадзянскай адказнасці і сілы творчасці ва ўмовах поўнай ізаляцыі, магчымасць данесці пачуцці, якія немагчыма перадаць словамі, піша праваабарончая арганізацыя.

На выставе будзе прадстаўленая невялікая частка малюнкаў палітвязняў, беражліва захаваных іх роднымі, сябрамі і праваабаронцамі. Цяпер палітычным зняволеным забараняюць адпраўляць малюнкі з месцаў зняволення, а многія работы спецыяльна знішчаюцца супрацоўнікамі турмаў.

З поўнай праграмай фестывалю Pradmova ў Празе можна пазнаёміцца па спасылцы. Уваход на ўсе мерапрыемствы свабодны.

вс