З 30 кастрычніка па 1 лістапада любы ахвотны зможа наведаць выставу «Пачуцці: малюнкі палітвязняў з Беларусі» у межах фестывалю інтэлектуальнай кнігі Pradmova ў Празе, паведамляе «Вясна».
Экспазіцыя малюнкаў уздымае складаныя і важныя пытанні чалавечай годнасці, грамадзянскай адказнасці і сілы творчасці ва ўмовах поўнай ізаляцыі, магчымасць данесці пачуцці, якія немагчыма перадаць словамі, піша праваабарончая арганізацыя.
На выставе будзе прадстаўленая невялікая частка малюнкаў палітвязняў, беражліва захаваных іх роднымі, сябрамі і праваабаронцамі. Цяпер палітычным зняволеным забараняюць адпраўляць малюнкі з месцаў зняволення, а многія работы спецыяльна знішчаюцца супрацоўнікамі турмаў.
З поўнай праграмай фестывалю Pradmova ў Празе можна пазнаёміцца па спасылцы. Уваход на ўсе мерапрыемствы свабодны.
вс