Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Беларускі бок удзельнічае ў гуманітарнай аперацыі ў Алешках

29.10.2026 14:30
Населены пункт Алешкі размешчаны на левым беразе Дняпра за 5 км ад Херсона.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: gpk.gov.by

Беларускі бок афіцыйна далучыўся да гуманітарнай аперацыі ў прыфрантавым горадзе Алешкі на херсонскім напрамку, паведаміла дзяржаўнае агенцтва БЕЛТА. Паводле крыніцы, на беларускую тэрыторыю прыбылі прадстаўнікі расійскага і ўкраінскага бакоў, якія прымаюць удзел у гуманітарнай аперацыі.

Пра шлях эвакуацыі жыхароў Алешак праз Беларусь паведамляе таксама карэспандэнт Польскага радыё Павел Бушка.

Пра тое, што жыхароў Алешак будуць вывозіць праз акупаваныя расіянамі паўднёвыя тэрыторыі Украіны напярэдадні паведамлялі мясцовыя акупацыйныя ўлады Херсонскай вобласці.

Паводле СМІ, жыхары Алешак спачатку будуць дастаўленыя ў расійскую Анапу па Чорным мовы, адтуль на самалёце ў беларускі Гомель, а затым праз КПП у Чарнігаўскай вобласці — ва Украіну.

Паводле «Украінскай Праўды», на эвакуацыю пагадзіліся некалькі сотняў з 2 000 чалавек, якія застаюцца ў Алешках. Паводле неафіцыйных звестак, эвакуацыя можа пачацца ў бліжэйшую пятніцу.

У Алешках і непадалёкім Херсоне з аўторка працягваецца спыненне агню. Мэта аперацыі — дапамагчы жыхарам горада, які з-за расійскай аблогі ўжо некалькі месяцаў застаецца на парозе гуманітарнай катастрофы.

IAR/аз

Украіна рыхтуецца да спынення агню ў Алешках

26.10.2026 14:15
Паводле ацэнак, каля 2 000 чалавек зараз жывуць там у надзвычай складаных умовах.