Нацыянальная авіякампанія «Белавія» нясе страты праз вайну Расіі супраць Украіны, вынікае са слоў прадстаўніцы кампаніі Кацярыны Радзішэўскай.
Адказваючы на пытанне пра выдаткі, у прыватнасці, праз дронавыя атакі Украіны па аб’ектах у РФ, у выніку якіх перыядычна прыпыняюць працу расійскія аэрапорты, Радзішэўская сказала: «Безумоўна, так. Парадак [страт] ацаніць складана, але гэта велізарная сума».
Паводле яе слоў, у другой палове 2026 года часцей мела месца закрыццё аэрапортаў у РФ. Прадстаўніца «Белавія» нічога не сказала пра прычыны, чаму УСУ атакуюць расійскую інфраструктуру з дапамогай БПЛА.
Крыніца: Позірк. Навіны пра Беларусь/юл