Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Праваабаронцы паведамілі аб прызнанні шасці чалавек палітвязнямі

30.10.2026 14:01
Прадстаўнікі праваабарончых арганізацый патрабуюць ад уладаў Беларусі неадкладна вызваліць усіх палітычных вязняў у краіне.
Ілюстрацыйны здымакvero_vig_050/Pixabay

Праваабарончая супольнасць Беларусі паведаміла аб прызнанні шасці чалавек палітычнымі зняволенымі.

— Стала вядома пра змяшчэнне пад варту і асуджэнне да пакарання, звязанага з пазбаўленнем волі ў сувязі з узаемадзеяннем з «экстрэмісцкімі фармаваннямі» і ажыццяўленнем свабоды выказвання меркаванняў Таццяны Конюхавай, Антона Макарава, Сяргея Белага, Паўла Губенкі, Сяргея Рыбалёва, Віктара Фёдарава. Мы прызнаем названых асоб палітвязнямі ў адпаведнасці з п. 3.1(а) Кіраўніцтва па вызначэнні паняцця «палітычны зняволены», — чытаем у заяве.

Адначасова праваабаронцы патрабуюць ад уладаў Беларусі неадкладна вызваліць згаданыя асобы і ўсіх астатніх палітычных зняволеных, а таксама спыніць палітычныя рэпрэсіі супраць грамадзян краіны.

аз