Беспілотнікі атакавалі нафтаперапрацоўчы завод кампаніі «Лукойл» у расійскім горадзе Кстова Ніжагародскай вобласці. Зафіксаваныя здымкі і відэа ўдараў па тэрыторыі прадпрыемства.
Ударныя дроны змаглі даляцець да НПЗ, нягледзячы на расійскую супрацьпаветраную абарону, якая раней адбівала спробы атакаваць гэты завод — прадпрыемства размешчанае ў прамысловай зоне з развітой сістэмай СПА.
Тэлеграм-каналы таксама пішуць пра ўдар па мясцовай цеплаэлектрацэнтралі, якая забяспечвае электраэнергіяй і цяплом прамысловыя аб'екты горада.
НПЗ ў Кстове — адзін з буйнейшых нафтаперапрацоўчых заводаў у Расіі. Прадпрыемства знаходзіцца ў 450 км ад Масквы. Праектная магутнасць завода складае каля 17 млн. тон нафты за год. Ён займае чацвёртае месца па абʼёме вытворчасці сярод расійскіх НПЗ, а аўтамабільнага бензіну — другое.
вс