Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Ва Украіне развіталіся з беларускім добраахвотнікам Віталём «Вітушкам» Трыгубавым

02.11.2026 12:39
Былы маладафронтавец, ён быў сярод першых беларускіх добраахвотнікаў, якія пайшлі абараняць Украіну ў лютым 2022 года. 
        .
Ва Украіне развіталіся з беларускім добраахвотнікам Віталём «Вітушкам» Трыгубавым.Крыніца: Беларускі добраахвотніцкі корпус

Віталя Трыгубава пахавалі 30 кастрычніка на Нацыянальных вайсковых мемарыяльных могілках. На развітанне прыйшлі ягоныя блізкія і баявыя пабрацімы, паведамляе «Наша Ніва».

Паводле Беларускага добраахвотніцкага корпуса, колькасць прысутных давялося абмежаваць з меркаванняў бяспекі. Інакш, адзначылі ў корпусе, людзей было б на некалькі соцень больш.

Віталю Трыгубаву было 34 гады. Былы маладафронтавец, ён быў сярод першых беларускіх добраахвотнікаў, якія пайшлі абараняць Украіну ў лютым 2022 года. Паводле Беларускага добраахвотніцкага корпуса, у сваім апошнім баі ён прыкрыў сабой байцоў батальёна Hatred.

вс