Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Па «справе Гаюна» асуджана ўжо 240 чалавек — праваабаронцы

02.11.2026 14:32
Агульная лічба фігурантаў гэтай справы значна большая, а затрыманні адбываюцца па ўсёй Беларусі да гэтага часу.
    .
Лагатып закрытага праекта «Беларускі Гаюн». Tэлеграм-канал «Беларускі Гаюн»

Праваабарончы цэнтр «Вясна» паведаміў, што на сённяшні дзень мае інфармацыю пра 240 пацверджаных прыгавораў па «справе Гаюна».

Паводле праваабаронцаў, агульная лічба фігурантаў гэтай справы значна большая, а затрыманні адбываюцца па ўсёй Беларусі да гэтага часу.

З пачатку года ў «спіс экстрэмістаў» МУС дадала каля 550 чалавек, асуджаных за «садзейнічанне экстрэмізму». Пераважная большасць з іх праходзіць менавіта па «справе Гаюна».

У асноўным фігурантам справы прызначаюць «хатнюю хімію», але вядома і пра выпадкі, калі людзей пазбаўляюць свабоды. 

вс