Польскія памежнікі затрымалі 40-гадовага грамадзяніна Беларусі на аўтапераходзе «Кузніца» («Брузгі» па беларускаму боку) падчас яго ўезду ў Польшчу, паведаміў Падляскі атрад Памежнай службы Польшчы.
Падчас праверкі дакументаў аказалася, што мужчына аб’яўлены ў вышук Германіяй і на яго выдадзены еўрапейскі ордэр на арышт. Беларуса падазраюць у інтэрнэт-махлярстве.
Мужчына быў затрыманы і пасля выканання неабходных працэдур перададзены паліцыі для далейшага прыняцця адпаведных рашэнняў.
вс