За дзевяць месяцаў 2026 года дэфіцыт знешняга гандлю таварамі Беларусі склаў 3,9 мільярда долараў. Паводле даных Белстата, гэта на 7,1% менш, чым за аналагічны перыяд мінулага года. Аднак імпарт па-ранейшаму перавышае экспарт, нягледзячы на рост абодвух паказчыкаў.
Беларускі экспарт павялічыўся амаль на 23%, імпарт — на 19%. Пры гэтым карціна істотна адрозніваецца ў залежнасці ад гандлёвага партнёра.
У гандлі з краінамі СНД Беларусь мае прафіцыт — 2,7 мільярда долараў, прычым ён вырас больш чым на траціну. А вось у гандлі з астатнімі краінамі дэфіцыт дасягнуў 6,6 мільярда і павялічыўся на 7%. Такім чынам, менавіта гандаль з краінамі па-за СНД застаецца галоўнай прычынай агульнага адмоўнага балансу знешняга гандлю Беларусі.
reform.news/эж