Сайт Каардынацыйнай рады атакавалі 312 разоў цягам 18 дзён — з 16 кастрычніка па 2 лістапада. Пра гэта паведамляе «Еўрарадыё» са спасылкай на віцэ-спікера Каардынацыйнай рады Яўгена Андрэйчыка.
Сярод спробаў доступу было дзевяць увайсці на сайт з дапамогай фальшывых даных.
Паведамляецца, што атакі вяліся са 119 IP-адрасоў, зарэгістраваных у 29 краінах.
— Пры гэтым частка запытаў паступала праз VPN, прамежкавыя сеткі і воблачныя серверы, таму вызначыць фактычнае месцазнаходжанне іх адпраўнікаў на падставе гэтых даных немагчыма, — адзначае Андрэйчык.
Усе зафіксаваныя спробы несанкцыянаванага доступу былі прадухіленыя і сайт працягвае працаваць у штатным рэжыме.
вс